І зноў грэць боршч…

Ідуць дажджы – заплаканыя вокны. Апошняя пазалота злятае з абсвістаных ветрам дрэў. Трапешча, дрыжыць асіна. І толькі стройная рабіна не здымае каляровую шаль з плеч. Здавалася б, звычайны кастрычніцкі пейзаж, але ў спрэчку з восеню-царыцай уступіла паважная зіма, у жоўта-аранжава-бардовае адзенне зямлі дабавіўшы белых фарбаў – нечакана выпаў снег. На вуліцы холадна і вільготна, таму […]

Продолжить чтение

Вандроўка ў Небытаў: такія яны, палешукі, працавітыя!

Нягледзячы на тое, што прыкметна пахаладала, стала дажджліва і ветрана, восень – цудоўная пара. Задуменна-прыгожая і надзвычай утульная. На вуліцах усё больш цёплых паліто,  шалікаў і парасонаў, дома мы ўсё часцей заварваем чай і ахінаемся ў плед. І ў такі час, калі ацяпленне ў кватэрах яшчэ не далі, асабліва адчуваецца перавага ўласных дамоў, дзе ўжо […]

Продолжить чтение

Дзіцячы смех – прыкмета шчасця

Ночы халадней сталі. Дні ўсё карацей і карацей. Сонца часам лянуецца – грэе ўжо не вельмі. На вуліцах сарамліва чырванее рабіна. У садах сінеюць слівы. На гародах стаяць сланечнікі, набітыя чорнымі зернямі. На зямлі гаспадарыць вясёлы, смелы жнівень. Ён шчодра раздае падарункі – грушы, яблыкі, арэхі, радуе гульнёй кветак. На вёсцы жнівень – час багатага […]

Продолжить чтение

Подых лета ў Звяняцкім

На прасторах шырокіх палёў, між маўклівых, яшчэ зялёных каласоў, расцвілі васількі. Выглядаючы з жыта, пяшчотна сінія агеньчыкі адразу бяруць у свой палон. Сінява пялёсткаў увабрала ў сябе фарбы неба, возера. Але што цікава: такія прыгожыя кветачкі, а ў хлебаробаў лічацца пустазеллем… Я зрабіла кучу здымкаў цудоўнага пейзажа і па дарозе ўжо ўяўляла, што трэба размясціць […]

Продолжить чтение

Доўгажыхарка, бэз і дзіцячыя забавы

«Люблю грозу в начале мая…» – гэтыя радкі з вядомага верша Цютчава ўзгадаліся па дарозе ў чарговую нашу вёсачку. Грукатаў, нібы гуляючы па небе, гром. Небасхіл паволі цямнеў. Наваколле губляла фарбы сонечнага дня. І здавалася, вось-вось пальецца дожджык. Але ён пачакаў – усё ж дазволіўшы ўдосталь палюбавацца мясцовымі краявідамі – і пачаў крапаць толькі тады, […]

Продолжить чтение

Вясна, натхненне, пасядзелкі

Яшчэ не зелянеюць кроны задумённых вольхаў і бяроз, але ўжо адчуваецца вясна. І хаця б’е ў твар бадзёры ветрык, душа ўжо вітае перамены, што нясе прырода. Гэты сакавіцкі тыдзень быў халаднаваты, аднак сярод шэрых дзён адзін выдаўся нязвыкла сонечным – серада. Скарыстаўшыся літасцю надвор’я, едзем у вандроўку. Надышла чарга завітаць у вёску Клівы. Тутэйшыя жыхары ўжо ва ўсю шчыруюць на агародах. […]

Продолжить чтение

Цяпла ўсім!

Месяц люты пакуль зусім не апраўдвае сваю назву. З павышэннем дзённых тэмператур растаяў снег, і ў паветры адчуваецца пах талай вады. Краявіды за акном шэрыя, панурыя, ад таго і на душы неяк сумна. Аднак, гэта пакуль – ужо праз некалькі гадзін я буду вяртацца назад з усмешкаю. Але зараз не прызнаюся чаму – аб усім […]

Продолжить чтение

З верай у лепшае

Дарога да вёскі ўжо сама падказвае, адкуль пайшла назва гэтага пасёлка – вакол густы хваёвы лес. Углядаешся ў яго глыбіню, і здаецца, што там пануе такое суладдзе. Але ў лесе, як у людскім калектыве, ёсць свае радасці і свае засмучэнні. Недзе чытала, што, да прыкладу, сасна з бярозаю ўжываецца дрэнна, а з дубам яны найлепшыя […]

Продолжить чтение