Педагогі па вуліцах гуляюць і за дзецьмі назіраюць

Образование Тэрыторыя моладзі Экономика

На минулым тыдні карэспандэнт раённай газеты на адзін вечар стала членам педагога-бацькоўскага рэйда, у складзе завуча А.Л. Бяляўскай, настаўніцы Л.В. Каротчыкавай трэцяй гарадской школы і завуча прафесійнага ліцэя В.Л. Іванюценка.

Такі маніторынг праводзяць педагогі ўсіх школ, у тым ліку ў сельскай мясцовасці. Па магчымасці запрашаюць і бацькоў сваіх вучняў паглядзець, як бавіць вольны час маладое пакаленне.

У час канікул настаўнікі выходзяць увечары на вуліцы. Мацыён праходзіць па дэталёва спланаванаму маршруту. У мікрараёне «Юбілейны» ідуць па цэнтральнай вул. Калесніка, абавязкова крочаць у напрамку магазіна «Еўраопт» і сквера, дзе з надыходам цемры ўсё больш падлеткаў можна сустрэць. У вучэбны час рэйды праводзяцца па пятніцах і суботах.
Асноўная мэта такіх выхадаў – папярэдзіць магчымыя правапарушэнні з удзелам непаўналетніх, своечасова правесці з рабятамі прафілактычную гутарку, растлумачыць ім магчымыя наступствы няправільных учынкаў. Якраз у час рэйда настаўнікі супынілі вучня на хвілінку, каб упэўніцца, што ён пры перасячэнні пешаходнага перахода коціць свой транспарт, а не едзе на ім.
Як адзначыла педагог А.Л. Бяляўская, у час масавых гулянняў узмацняюць кантроль за дзецьмі, каб яны не трапілі ў бяду, вярнуліся дадому своечасова – да 23.00.

Алеся ЯЧЫЧЭНКА.
Фота аўтара.