Пра жыццё, сучаснае і будучае, разважаем з моладдзю

Власть

Сустрэчы з моладдзю – гэта заўсёды атрыманы зарад энергіі, пазітыўны настрой і самыя разнастайныя пытанні і пажаданні.

Чарговую сустрэчу з падрастаючым пакаленнем старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар правяла ў Глінішчанскай школе.

Прававая асвета юнакоў і дзяўчат – гэта важны складнік работы з моладдзю. Неабходна растлумачваць, каб разумелі, як уладкавана кожная галіна ўлады, што яны (заканадаўчая, выканаўчая і судовая) – самастойныя і незалежныя ў рэалізацыі сваіх паўнамоцтваў. Патрэбна, каб падрастаючае пакаленне гэта разумела і разбіралася, а не верыла безумоўна не заўсёды чэснай і аб’ектыўнай інфармацыі ў сацыяльных сетках і тэлеграм-каналах.

Галіна Віктараўна давяла інфармацыю аб рабоце Савета дэпутатаў, яго функцыях і паўнамоцтвах, фарміраванні бюджэту і яго асноўных расходных частках, сацыяльна-эканамічных паказчыках развіцця раёна, рабоце Маладзёжнага парламенту, створанага пры райсавеце.

Адбылася і своеасаблівая прафарыентацыя: падлеткі даведаліся, якія спецыяльнасці самыя запатрабаваныя на Хойнікшчыне, якія заробкі на прадпрыемствах і ў арганізацыях. У сваю чаргу вучні выказалі пажаданне з экскурсіяй наведаць запаведнік.

Задавалі і пытанні. Цікавіліся лёсам магазіна, якія раней належаў райспажыўтаварыству (вырашаецца пытанне аб продажы будынка), і калі ў раёне пабудуюць басейн (пытанне на кантролі).

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *