Сустрэча з цудоўным надоўга запомніцца

З’яўляюся даўняй паклонніцай артыстаў Хойніцкага народнага драматычнага тэатра, таму стараюся не прапусціць ніводнага іх спектакля. Вельмі чакала пастаноўкі камедыі А.Макаёнка “Трыбунал”, якую калектыў прадставіў на суд гледачоў напярэдадні 65-й гадавіны Вялікай Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Прыемна ўразіла тое, што спектакль на сцэне гарадскога цэнтра кльтуры і спорту “Меліяратар” праходзіў пры поўным аншлагу – у глядзельнай зале, здавалася, яблыку не было дзе ўпасці. Яшчэ больш прыемна, што мае чаканні спраўдзіліся: гледачы адгукваліся на сцэнічнае дзейства з такой увагай і чуласцю, якія не заўсёды сустракаюцца і ў прафесіянальных тэатрах.

Продолжить чтение

Старанна рыхтаваліся, выдатна выступілі

Бацькі хочуць ганарыцца  сваімі дзецьмі, бо галоўны сэнс жыцця ў тым і заключаецца, каб паўтарыцца ў іх, перадаць усё самае лепшае. І можна зразумець хваляванне маці і бабуль, якія прыйшлі ў мінулую пятніцу ў залу ГЦКіС “Меліяратар” на раённы фестываль, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства пад назвай “ Как прекрасен этот мир!”.

Продолжить чтение

За першынство ў інтэлектуальным марафоне

Ужо стала добрай традыцыяй правядзенне ў нашай гімназіі інтэлектуальных спаборніцтваў сярод сярэдніх і старэйшых класаў па паралелях. Інтэлектуальны марафон уключае розныя групы матываў – гэта і задавальненне ад самой дзейнасці, і прамы вынік гэтай дзейнасці, і разуменне неабходнасці ведаў для жыцця. Такім чынам, кожны можа паспрабаваць свае сілы і па-рознаму праверыць сябе.

Продолжить чтение

Добрая нагода

З выпадку добрай нагоды ў спартыўнай зале сярэдняй школы № 1 сабраліся вучні 5-7-х класаў. Усе яны разам з начальнікам аддзялення ДАІ РАУС  У.П. Талюком і дырэктарам ЦТДіЮ Н.А. Бордак віншавалі вучаніцу 7 “В” класа Елізавету Пракошыну.

Продолжить чтение

Гімназісты не падвядуць

Самае масавае грамадскае аб’яднанне нашай краіны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў чарговы раз папоўніла свае рады. 7 мая на плошчы Леніна членскія білеты і значкі  былі ўручаны новаму папаўненню маладзёжнай арганізацыі.

Продолжить чтение

Бібліятэкары раяць для чытання

Сям’я. Для кожнага чалавека, які пражыў добрую частку жыцця, з гэтым словам звязана мноства непаўторных успамінаў. Беражліва захоўвае памяць імгненні дзяцінства, юнацтва, рамантыку першых захапленняў, урачыстасць уступлення ў шлюб, радасць з’яўлення першынца…

Продолжить чтение