У полі клопатаў безліч: на першым плане – сяўба і ўборка кукурузы

Сельское хозяйство

Пасяўная кампанія на Хойнікшчыне ў самым разгары. Журналісты праехалі на поле ААТ «Веляцін Агра», на якім ішла сяўба азімага рапсу.

Рыгор Ярэц

Так, механізатар Рыгор Ярэц (працуе ад Хойніцкага ПМС) за дзень у сярэднім праходзіць 40 га. Шыроказахопная сеялка ўжо не першы сезон дапамагае яму. Калі здараюцца непаладкі – дасведчаны земляроб падрамантуе агрэгат.

Уборка кукурузы на сілас на Хойнікшчыне таксама набірае абароты.

Сяргей Мастабай

У КСУП «Аравічы» на кормаўборачным камбайне не першы год за штурвалам ездзіць механізатар Сяргей Мастабай. Царыцай палёў аграрый задаволены. Адзінае на што наракае – на спякотнае надвор’е, у кабіне больш за 50 градусаў.

Іван Барысенка

Сыпкая маса па рукаве паступае ў прычэп трактара Івана Барысенкі. Ён строга ідзе побач з камбайнам, каб кармы не прасыпаліся. Дарэчы, у кузаў умяшчаецца 18 тон сіласу. Загрузіўшыся, працаўнік вёскі адпраўляецца да траншэі на МТК «Храпкоў», якая знаходзіцца ў 3 кіламетрах ад поля. За дзень Іван робіць да 13 рэйсаў.

Аляксандр Канапелька

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *