КСУП «Эксбаза «Стралічава»: больш спраў — менш слоў

Саўгас «Стралічава» быў арганізаваны ў сакавіку 1922 года на базе спіртзавода былога памешчыка Аўраамава. Зараз камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Стралічава» мае 10250 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў. Буйной рагатай жывёлы 4539 галоў, у тым ліку 1367 кароў. Колькасць працуючых – 262 чалавекі. БОНДАР Уладзімір Леанідавіч, дырэктар Нягледзячы на шчыльны працоўны графік дырэктар КСУП «Эксбаза «Стралічава» Уладзімір […]

Продолжить чтение

КСУП «Судкова»: да справы — з любоўю

Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Судкова» мае 10790 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 4978 гектараў раллі, яе сярэдні бал 36,4. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы – 5446 галоў, у тым ліку 1690 кароў. Асноўнымі спецыялізацыямі з’яўляюцца вырошчванне збожжавых і зернебабовых, кармавых культур, вытворчасць малака і мяса. У галіне раслінаводства спецыялісты гаспадаркі робяць стаўку на ўкараненне прагрэсіўных […]

Продолжить чтение

Сакрэты вернасці працы КСУП «Аравічы»

Накіроўваючы ў гэту паездку, галоўны рэдактар некалькі разоў паўтарыла задачу: «Варта «зазірнуць» у душы людзей – адчуць іх шчырую адданасць працы ў сельскай гаспадарцы, раскрыць у Год малой радзімы сакрэты гэтай вернасці, каб зацікавіць іншых, асабліва моладзь». Шчыра скажу, што на хаду гэта амаль немагчыма. А зносіны з работнікамі сельскай гаспадаркі адбываюцца заўсёды менавіта на […]

Продолжить чтение

ААТ «Хойніцкі Аграсервіс»: галоўная каштоўнасць – працавітыя людзі

Амаль адразу пасля фашысцкай акупацыі, у 1944 годзе, была заснавана Хойніцкая машынна-трактарная станцыя. Праз 17 гадоў прадпрыемства ператворана ў Хойніцкае аддзяленне «Белсельгастэхніка». У далейшым прадпрыемства некалькі разоў пераназывалася, хаця і па сёння многія старажылы сельскагаспадарчай галіны называюць сваім месцам працы «сельгастэхніку». У снежні 2003 года падчас рэфармавання было створана адкрытае акцыянернае таварыства «Хойніцкі Аграсэрвіс». Агульная колькасць […]

Продолжить чтение

КСУП «Веляцін»: стаўка – на сучасныя тэхналогіі

Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Веляцін» – гаспадарка, якая актыўна і дынамічна развіваецца, мае сучасную матэрыяльную базу вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, добрыя перспектывы на будучае, а галоўнае – тут ёсць усе магчымасці для іх паспяховага пераўтварэння ў жыццё. І ў Год малой радзімы, як, дарэчы, і ў мінулыя гады, людзі настроены на плённую і высокаэфектыўную працу. […]

Продолжить чтение

КСУП «Імя І.П. Мележа»: родная зямля грэе і аберагае

На будынку канторы вісіць вялікі банер з выказваннем славутага земляка Івана Мележа: «Палессе… Край гэты назаўсёды ўлюбіў мяне ў хараство прыроды, хараство жыцця». Народны пісьменнік на ўвесь свет праславіў сваю малую радзіму. Напоўненую водарам лугоў і дарамі лясоў, «музыкай» пчол, песняй жаўрука. Мясцовая гаспадарка носіць імя таленавітага сына глінішчанскай зямлі і таму павінна адпавядаць ганаровай […]

Продолжить чтение

Хутка асвойваецца ў прафесіі

Дзяніс Каліта нарадзіўся ў «маленькай Скандынавіі». Так называюць вёску Глушкавічы Лельчыцкага раёна з-за таго, што там знаходзяцца самыя велізарныя каменныя груды з вострымі бакамі, якія звісаюць над вадой. Гэта ўнікальнае месца ў краіне – «беларускія фіёрды»! Маці працуе бібліятэкарам у школе, бацька – слесарам на шчэбеневым заводзе, а старэйшая сястра – выхавальніца ў дзіцячым садзе. […]

Продолжить чтение

Адна з палявых карцін – сеем кукурузны «Рубін»

На палях раёна працягваюцца работы па яравой сяўбе сельскагаспадарчых культур. Пасля завяршэння сяўбы ранніх збожжавых асноўная ўвага працаўнікоў вёскі сканцэнтравана на кукурузе.  Тон у рабоце задаюць механізатары сельгаспрадпрыемстваў «Судкова» і «Стралічава». Менавіта гэтыя дзве гаспадаркі маюць не толькі самыя вялікія плошчы, адведзеныя пад кукурузу, але і лідзіруюць па колькасці пасеяных гектараў. Мы пабывалі ў КСУП […]

Продолжить чтение

У разгары яравая сяўба

На палях раёна разгарнуўся шырокі фронт веснавых палявых работ. На жаль, і ў гэтым годзе не абышлося без умяшальніцтва надвор’я – павышаная вільготнасць глебы і яе маруднае падсыханне негатыўна адбіваюцца як на тэрмінах яравой сяўбы, так і на ходзе падрыхтоўкі глебы. Тым не менш, у гаспадарках раёна завяршаецца сяўба ранніх збожжавых і зернебабовых культур: па […]

Продолжить чтение